Ізноў

Разаб’ю ўсё ўнутры поначы,
Пазьбіраю аскепкі ўранку,
Як жа душу сваю сьберагчы
Ад жыцьцёвых бясконцых буранаў?
Бо калісьці падзеі абточацца,
Як бутэлькавыя шкельцы ля мора,
Па мінулым ужо не захочацца
Ільіць сьлёзы жаночага гора.
Адшукаю куток супакою,
Ці надоўга завесься ты шчасьцем?
Але зноў заквітнею душою,
Каб было, што на сэрца пакласьці.

(17 лютага, 2026)

Назад да спісу